падмата́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падмата́ю падмата́ем
2-я ас. падмата́еш падмата́еце
3-я ас. падмата́е падмата́юць
Прошлы час
м. падмата́ў падмата́лі
ж. падмата́ла
н. падмата́ла
Загадны лад
2-я ас. падмата́й падмата́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падмата́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмата́ць сов. подмота́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Наматаць дадаткова. Падматаць нітак на шпульку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подмота́ть сов. падмата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмата́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подвороти́ть сов., прост.

1. (загнуть края) падгарну́ць; (штаны) падкаса́ць, мног. пападка́сваць; (рукава) закаса́ць, мног. пазака́сваць; (подмотать, напр., портянку) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць, падмата́ць;

2. (ногу, руку) падвярну́ць;

3. (свернув в сторону, подъехать) падвярну́ць; см. подверну́ть 1, 2, 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подверну́ть сов.

1. (подвинтить) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць;

подверну́ть кран падкруці́ць кран;

подверну́ть га́йку падкруці́ць га́йку;

2. (загнуть края) падгарну́ць; (штаны) падкаса́ць, мног. пападка́сваць; (рукава) закаса́ць, мног. пазака́сваць; (подмотать, напр., портянку) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць, падмата́ць;

подверну́ть одея́ло падгарну́ць ко́ўдру;

подверну́ть ска́терть падгарну́ць абру́с;

подверну́ть рука́в закаса́ць рука́ў;

3. падвярну́ць; вы́круціць; вы́віхнуць, спрыві́ліць;

подверну́ть но́гу падвярну́ць нагу́;

4. (свернув в сторону, подъехать) падвярну́ць;

подверну́ть к до́му падвярну́ць да до́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)