падмаро́зіць, -о́зіць; безас.; зак.

Пра наступленне холаду, марозу (пасля адлігі ці пасля асенняга дажджлівага надвор’я).

К вечару падмарозіла.

|| незак. падмаро́жваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмаро́зіць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падмаро́жу падмаро́зім
2-я ас. падмаро́зіш падмаро́зіце
3-я ас. падмаро́зіць падмаро́зяць
Прошлы час
м. падмаро́зіў падмаро́зілі
ж. падмаро́зіла
н. падмаро́зіла
Загадны лад
2-я ас. падмаро́зь падмаро́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час падмаро́зіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмаро́зіць сов.

1. (немного заморозить) подморо́зить;

у даро́зе ~зілі я́блыкі — в доро́ге подморо́зили я́блоки;

2. безл. подморо́зить;

но́ччу ~зіла — но́чью подморо́зило

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак.

1. што. Замарозіць злёгку або дадаткова; не ўберагчы ад марозу. Падмарозіць мяса. □ [Старшыня:] — З раёна паведамілі, што з заўтрашняга дня пачынаюцца замаразкі. Каб не падмарозіць нам бульбу. Шашкоў.

2. безас. Аб наступленні холаду, марозу. Праз дзень-два зноў падмарозіла і выпаў снег. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмаро́жаны подморо́женный; см. падмаро́зіць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмарозіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмаро́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падмарожваць — падмарозіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмаро́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падмарожваць (гл. падмарозіць у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подморо́зить сов.

1. падмаро́зіць;

2. безл. / подморо́зило падмаро́зіла, узя́ўся маро́з.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмаро́жваць несов.

1. (немного замораживать) подмора́живать;

2. безл. подмора́живать;

1, 2 см. падмаро́зіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)