падлячы́цца, -лячу́ся, -ле́чышся, -ле́чыцца; зак. (разм.).

Палячыцца крыху, не давёўшы лячэння да канца.

Вам трэба п. і адпачыць.

|| незак. падле́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлячы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падлячу́ся падле́чымся
2-я ас. падле́чышся падле́чыцеся
3-я ас. падле́чыцца падле́чацца
Прошлы час
м. падлячы́ўся падлячы́ліся
ж. падлячы́лася
н. падлячы́лася
Загадны лад
2-я ас. падлячы́ся падлячы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падлячы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падлячы́цца сов., разг. подлечи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падлячы́цца, ‑лячуся, ‑лечышся, ‑лечыцца; зак.

Разм. Палячыцца, крыху паправіць сваё здароўе. Пакуль падлячыўся [Бондар], стаў на ногі, вайна грымела ўжо за Смаленскам. Навуменка. Крыху падлячыўся [Ваня], а пасля яго адпусцілі далечвацца дамоў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падле́чвацца гл. падлячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подлечи́ться падлячы́цца; падгаі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыху́, прысл.

1. У невялікай колькасці, нямнога.

Узяць к. солі.

Назбіраць к. грыбоў.

2. У нязначнай ступені.

К. падлячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паджы́ць, ‑жыве; зак.

Разм. Крыху, злёгку загаіцца, падлячыцца. Рана паджыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падле́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падлячыцца.

2. Зал. да падлечваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Разм.

1. Аднавіцца, наладзіцца (пра што‑н. разбуранае, заняпалае). Леташні, другі па ліку, пасляваенны год быў ураджайны, некаторыя калгасы трохі падправіліся, сёе-тое далі на працадзень. Навуменка.

2. Аднавіць крыху сваё здароўе, сілы; падлячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)