падкі́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкі́ну падкі́нем
2-я ас. падкі́неш падкі́неце
3-я ас. падкі́не падкі́нуць
Прошлы час
м. падкі́нуў падкі́нулі
ж. падкі́нула
н. падкі́нула
Загадны лад
2-я ас. падкі́нь падкі́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час падкі́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць (уверх ці пад што-н.).

П. сякеру пад лаўку.

2. што і чаго. Кінуўшы, дадаць.

П. вугалю ў топку.

3. каго-што і чаго. Даць, паслаць дадаткова (разм.).

П. рэзервы на фронт.

П. машыну дроў.

4. каго-што. Употай пакласці каля каго-, чаго-н., падлажыць.

П. лістоўку.

5. каго-што. Падвезці, давезці (разм.).

П. на машыне ў горад.

|| незак. падкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкі́нуць сов., в разн. знач. подбро́сить, подки́нуть;

п. ша́пку — подбро́сить (подки́нуть) ша́пку;

п. пыта́нне — подбро́сить вопро́с;

п. цэме́нту — подбро́сить цеме́нта;

п. валёнкі пад ла́ўку — подбро́сить (подки́нуть) ва́ленки под ла́вку;

п. дроў у пе́чку — подбро́сить (подки́нуть) дров в пе́чку;

п. дзіця́ — подбро́сить (подки́нуть) ребёнка;

п. тава́ру — подбро́сить (подки́нуть) това́ра;

п. на машы́не — подбро́сить (подки́нуть) на маши́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. падкінь; зак., каго-што.

1. Кінуць уверх. Падкінуць мяч. □ Нехта падкінуў угару кіну лістовак. Гурскі. [Люба] хапіла на рукі сына, падкінула яго ўгару, паставіла назад на падлогу і ўзялася грэць ваду. Чорны. // Штуршком узняць уверх. Грымнулі ўзрывы. Зямля колькі разоў падкінула Смірына. Алешка. / у безас. ужыв. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў. Задрамаў ён ці не, дзед не памятаў. Раптам яго нібы спружынай падкінула. Курто. // Узняць уверх рэзкім рухам (рукі, ногі і інш.). Тут як падскочыць конь, як падкіне ўгору заднія ногі, не ўтрымаўся дзед і лёгкай птахай узвіўся ў паветра. Лынькоў.

2. Закінуць пад што‑н. Падкінуць сякеру пад лаву.

3. і чаго. Кідаючы, дадаць да чаго‑н. Падкінуць вугалю ў топку. Падкінуць гною ў глебу. □ Уладзік памаўчаў, падкінуў у агонь кавалак смаліны. Краўчанка. // перан. Разм. Даць, паслаць дадаткова. Падкінуць грошай. Падкінуць воз дроў. □ Нам няма як паветрам ці сушай Падмогу падкінуць. Куляшоў. [Лясніцкі:] — Дні праз два.. прадуктаў нам на лодках падкінуць. Шамякін. / безас. Падбавіць. — Цяпер [Андрэй] чакае, каб добра падмарозіла ды пабольш сняжку падкінула, каб вывезці калоды з лесу. Машара. // перан. Разм. Сказаць у дадатак. — Няхай курыць, .. [Валодзя] да панскага курыва прывычны, — падкінуў з’едлівае слаўцо Кастусь. Машара.

4. і чаго. Разм. Даць корму жывёле. Падкінуць карове канюшыны. □ На хаду [фурманшчык] скубянуў пярэбірак сена з чужых саней і падкінуў свайму каню. Чорны.

5. Кідаючы, наблізіць. Ахрэменка падкінуў .. [Карагу] бліжэй кісет з махоркаю. Колас.

6. Употай, тайком падлажыць. Падкінуць лістоўку. // Употай пакінуць (пра дзіця). І цёмнай восеньскай ноччу, баючыся, каб не загінуў Томі на яе руках галоднай смерцю, .. [Роза] падкінула яго на ганак аднаго прытулку для бяздомных дзяцей. Лынькоў.

7. Разм. Падвезці куды‑н. — Давай, брат, падкіну! — параўноўваючыся з салдатам, спыніў .. [шафёр] машыну. Васілевіч. «Падкінуць» на мове шафёра значыць падвезці. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкіда́ць і падкі́дваць гл. падкінуць, падкідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подки́нуть сов. падкі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подбро́сить сов., в разн. знач. падкі́нуць;

подбро́сить мяч падкі́нуць мяч;

подбро́сить под дива́н падкі́нуць пад кана́пу;

подбро́сить дров в пе́чку падкі́нуць дроў у печ;

подбро́сить докуме́нты падкі́нуць дакуме́нты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкі́нуты подбро́шенный, подки́нутый; см. падкі́нуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подметну́ть сов., уст. падкі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подшвырну́ть сов., однокр., разг. падкі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)