падкра́сціся, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́дземся, -ра́дзецеся, -ра́дуцца; -ра́ўся, -ра́лася; зак.

Падысці крадком, непрыметна.

Кот падкраўся да вераб’я.

Падкралася восень (перан.).

|| незак. падкрада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і падкра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкра́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкра́дуся падкра́дземся
2-я ас. падкра́дзешся падкра́дзецеся
3-я ас. падкра́дзецца падкра́дуцца
Прошлы час
м. падкра́ўся падкра́ліся
ж. падкра́лася
н. падкра́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час падкра́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкра́сціся сов., прям., перен. подкра́сться;

кот ~ра́ўся да вераб’я́ — кот подкра́лся к воробью́;

непрыме́тна ~ра́лася зіма́ — незаме́тно подкра́лась зима́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; ‑крадзёмся, ‑крадзяцеся; пр. ‑краўся, ‑кралася; зак.

Наблізіцца, падысці крадком, непрыкметна, паціху. [Рыль] туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Колас. Аднойчы да калючай агароджы лагера падкраліся трое падлеткаў. Новікаў. // Надысці, настаць неўзаметку (аб здарэннях, з’явах і пад.). Падкралася старасць. Падкралася восень. Падкраўся страх. □ Паволі і непрыкметна падкраўся вечар. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подкра́сться сов., прям., перен. падкра́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкрада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да падкрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкра́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да падкрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкрада́цца несов., прям., перен. подкра́дываться; см. падкра́сціся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скра́сціся, скрадуся, скрадзешся, скрадзецца; зак.

Разм. Крадучыся, наблізіцца; падкрасціся. Не спадзеючыся дагнаць вёрткага «палешука», .. [Тарас Іванавіч] скраўся ззаду, наваліўся ўсім сваім сяміпудовым целам на Лабановіча і ўшчаміў яго жалезнымі рукамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які жыве, існуе вечна; бессмяротны. — Як я хачу парой падкрасціся, сарваць з усёй зямлі заслону і ўбачыць, пачуць усё. Палажыць руку на пульсе жыцця, заслухацца ў яго біцці — творчым, несмяротным... Брыль. Камуністы — гэта людзі грознай сілы. Пакаленне несмяротнае байцоў. Куляшоў.

2. Які застаецца навечна ў памяці людзей. Несмяротны подзвіг. Несмяротная слава. □ Быў калісьці на свеце Сцэвола-герой. За айчыну — руку ён паклаў на агонь. Як узор несмяротнай адвагі такой у сталеццях праслаўлена імя яго... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)