падкаса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Закасаць, падвярнуць што-н.

П. штаны.

|| незак. падка́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падкаса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. падка́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкаса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкаса́ю падкаса́ем
2-я ас. падкаса́еш падкаса́еце
3-я ас. падкаса́е падкаса́юць
Прошлы час
м. падкаса́ў падкаса́лі
ж. падкаса́ла
н. падкаса́ла
Загадны лад
2-я ас. падкаса́й падкаса́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падкаса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкаса́ць несов. засучи́ть, подверну́ть, заката́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закасаць, падвярнуць што‑н. [Васіль] падкасаў рукавы шыняля, з радасцю ўзяўся дапамагаць грузіць дровы. Мележ. Косцік нехаця падкасаў вышэй каленяў штаны, узяў сваю вуду, кацялок і моўчкі пайшоў за Сцяпанам Пятровічам. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закаса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Загнуўшы, падняць вышэй, падкасаць.

З. штаны.

|| незак. зака́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падка́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкаса́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падка́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкасваць — падкасаць і падкасвацца — падкасацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападка́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падкасаць усё, многае. Пападкасваць калашыны штаноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засука́ць

‘закасаць, падкасаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засука́ю засука́ем
2-я ас. засука́еш засука́еце
3-я ас. засука́е засука́юць
Прошлы час
м. засука́ў засука́лі
ж. засука́ла
н. засука́ла
Загадны лад
2-я ас. засука́й засука́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час засука́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)