падкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак.

1. каго (што). Пакарміць дадаткова, узмацніць харчаванне (разм.).

П. хворае дзіця.

П. птушак зімой.

2. што. Унесці (дадатковае ўгнаенне) у глебу (спец.).

П. кукурузу.

|| незак. падко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падкармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.; разм.); незак. падко́рмлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падко́рмліванне, -я, н., падко́рмка, -і, ДМ -мцы, ж. і падко́рм, -у, м.

|| прым. падко́рмачны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкармі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкармлю́ падко́рмім
2-я ас. падко́рміш падко́рміце
3-я ас. падко́рміць падко́рмяць
Прошлы час
м. падкармі́ў падкармі́лі
ж. падкармі́ла
н. падкармі́ла
Загадны лад
2-я ас. падкармі́ падкармі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падкармі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкармі́ць сов. подкорми́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго-што, чым і без дап.

1. Падмацаваць сілы, здароўе, даючы дадатковую яду. Падкарміць галадаючых. □ Змарнелых дзяцей, якія ўжо два месяцы нічога, акрамя шчаўя, не бачылі, рашылі падкарміць. Чыгрынаў. [Вясніна:] Такіх людзей, як Бондар і Рымша, трэба берагчы, іначай яны хутка згараць. Людзі з вайны, трэба падкарміць, а тут нястача. Гурскі. // Дадаць корму. Падкарміць цялят. Падкарміць рыбу.

2. Дабавіць у глебу мінеральнага ўгнаення для паляпшэння росту раслін. Падкарміць салетрай кукурузу. □ [Пазняк], бадай, не горш другога агранома ведаў, дзе трэба прапалоць [гародніну], дзе паліць, дзе падкарміць. Дуброўскі.

3. Разм. Укарміць, выкарміць. [Антось:] — Зараблю.., падкармлю кабанчыкаў. А там, зімой, будзе відаць. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́рм гл. падкарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́рмачны гл. падкарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́рмка гл. падкарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́рмліванне гл. падкарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́рмлівацца гл. падкарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́рмліваць гл. падкарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)