падзёншчына, -ы, ж. (уст.).

Падзённая работа.

Працаваць на падзёншчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзё́ншчына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. падзё́ншчына
Р. падзё́ншчыны
Д. падзё́ншчыне
В. падзё́ншчыну
Т. падзё́ншчынай
падзё́ншчынаю
М. падзё́ншчыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падзёншчына ж. подёнщина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзёншчына, ‑ы, ж.

Падзённая работа. Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола. Гартны. Праз некалькі дзён пасля нашай размовы з бацькам, неяк вярнуўшыся з падзёншчыны дадому, я застаў там брата Пятра. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подёнщина падзёншчына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падзённік ’падзёншчык’ (Шат.), ’пастух’ (Сцяшк., Сл.), ’падпасак; падзёншчына’ (Мат. Гом.), подзё́ннік ’падзёншчык’ (ТС), падзёнак, падзённік ’падзёншчык; памочнік пастуха’ (Сл. ПЗБ). З польск. podziennik ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)