падзарабля́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падзарабля́ю падзарабля́ем
2-я ас. падзарабля́еш падзарабля́еце
3-я ас. падзарабля́е падзарабля́юць
Прошлы час
м. падзарабля́ў падзарабля́лі
ж. падзарабля́ла
н. падзарабля́ла
Загадны лад
2-я ас. падзарабля́й падзарабля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падзарабля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падзарабля́ць несов., прост. подзараба́тывать, подраба́тывать, прираба́тывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзарабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падзарабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што, чаго і без дап. (разм.).

Крыху, дадаткова зарабіць.

П. грошай.

|| незак. падзарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калы́міць, -млю, -міш, -міць; незак. (разм., неадабр.).

Падзарабляць пабочным заробкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прираба́тывать несов. падзарабля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калы́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.

Разм. Падзарабляць незаконным шляхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подраба́тывать несов.

1. (дополнительно разрабатывать) падпрацо́ўваць;

подраба́тывать вопро́с падпрацо́ўваць пыта́нне;

подраба́тывать програ́мму падпрацо́ўваць прагра́му;

2. (дополнительно зарабатывать) падзарабля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́та́цца, ла́тавацца, пала́та́цца ’лёгка нажываць, карыстацца чужым’ (Нас.), ’жывіцца, падзарабляць’ (Юрч.), бялын. ’пабірацца’ (Яўс.), ’падстройвацца, падладжвацца’ (Сцяшк.), лата́ньне ’карыстанне чужым, лёгкім прыбыткам’ (Нас.), бялын. ла́тыньня ’папрашайніцтва, падбіранне’ (Яўс.), латаніна ’лёгкі прыбытак, лёгкія заробкі’ (Нас.). Надзейнай этымалогіі няма. Паводле Слаўскага (5, 46–47), паходзіць ад прасл. lat‑, якое мае значэнне ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. бел. латва, лацьвей ’лёгка’, польск. łatwy, łacwi, łacny, ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць’, ла̏hати ’хапаць, браць’, lȁće ’марна’, чэш. láce, lacný ’лёгкі, танны’, славац. lacný ’тс’, ст.-слав. латити ’падсцерагчы, злавіць’. Матцэнаўэр (LF, 9, 185) дапускае роднаснасць з лат. lēts ’лёгкі, танны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)