падге́рац

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падге́рац падге́рцы
Р. падге́рца падге́рцаў
Д. падге́рцу падге́рцам
В. падге́рац падге́рцы
Т. падге́рцам падге́рцамі
М. падге́рцы падге́рцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падге́рац, -рца м. желе́зный крюк, притя́гивающий шкво́рень к тройне́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падге́рац, ‑рца, м.

Жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс. Ляскацеў пад драбінамі жалезны падгерац. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падге́рац ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (ТСБМ, Янк. 2), падгэ́ріц (Бяльк.), падагэ́рц (Шат.), падгэ́рц (Шат., Янк. 2), подге́рэц, подгэ́рэц (ТС), подге́рец (Мат. Гом.), подге́рац (Сл. ПЗБ), підгі́рць, подгі́рць, подго́рец, пудге́рец (Сл. Брэс.), пудге́рац (Тарнацкі, Studia). Рус. курск. подги́риц (без тлумачэння значэння у КСРНГ), смал. подге́р ’жалезная паласа под коламі, якая злучае пярэднюю і заднюю часткі колаў’, укр. підге́рц, пудге́рец ’тс’. Няясна. Па фанетычных прыкметах, запазычанне, хутчэй усяго германізм. Але канкрэтную крыніцу вызначыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падле́гца ж., см. падге́рац

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́дверцьпадгерац’ (смарг., Сл. ПЗБ). Народная этымалагізацыя запазычанага слова падгерац (падгэрц) ’жалезны прэнт у возе’: ‑герц > ‑верць, не выключана, што пад уплывам поверка ’моцны кол для пераноскі грузаў’ (гл.). Гл. яшчэ падгерац, подгур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падге́йстра, падгейсцерпадгерац’ (Мат. Гом.). Рус. курск. пыдгейстер, подгейстра, укр. підгейстор, підгейстра, підгерсть ’тс’. Няясна. Магчыма, звязана з падгерац; не выключана, што гэта метафарычны перанос з гайстер ’чорны бусел’. Такія пераходы ў розных тэхнічных прыстасаваннях існуюць. Бел. слова, відаць, з укр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́пельпадгерац, жалезны крук, які прыцягвае шворан да трайні’ (Нар. словатв.). Гл. кнібель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус. подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням. Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ. šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дронг ’жэрдка’ (Сцяшк.), дронг, дронк ’ручка, рубель, падгерац і да т. п.’ (Сл. паўн.-зах.), ’трайня’ (Шатал.). Запазычанне з польск. drąg ’тс’ (польск. слова вядома з XV ст. і адносіцца да прасл. сямейства слоў *drǫgъ: ст.-чэш. drouh, серб. дру̑г, ст.-сл. дрѫгъ і г. д.; гл. Слаўскі, 1, 162). Параўн. ст.-бел. дронжокъ ’металічны прут, жэрдка’ < польск. drążek (бел. слова з XVII ст., гл. Булыка, Запазыч., 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)