падгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

П. посцілку пад сяннік.

2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

П. сена.

|| незак. падго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгарну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падгарну́ падго́рнем
2-я ас. падго́рнеш падго́рнеце
3-я ас. падго́рне падго́рнуць
Прошлы час
м. падгарну́ў падгарну́лі
ж. падгарну́ла
н. падгарну́ла
Загадны лад
2-я ас. падгарні́ падгарні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падгарну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падгарну́ць сов.

1. (подогнуть, загнуть) подверну́ть, подвороти́ть;

2. (пододвинуть, гребя) подгрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што і чаго.

1. Загнуць, падагнуць край чаго‑н. Падгарнуць прасціну. Падгарнуць посцілку пад сяннік. // Засунуць, схаваць пад што‑н. [Дзяўчына] паправіла хустку, падгарнуўшы пад яе пасмачкі [валасоў]. Пестрак.

2. Падграбці граблямі. Падгарнуць сена. // Падсунуць куды‑н., пад каго‑, што‑н. Падгарнуць пад сябе саломы. □ Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў. Чорны. // Разм. Падагнуць, падсунуць, падкурчыць пад сябе. На падлозе, падгарнуўшы пад галаву голыя рукі, стагнаў збіты, акрываўлены чалавек. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падго́ртваць гл. падгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нападго́ртваць сов. (во множестве) подгрести́; см. падгарну́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падго́рнуты

1. подвёрнутый;

2. подгребённый;

1, 2 см. падгарну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нападго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Падгарнуць, падграбці ў якое‑н. месца многа чаго‑н. Нападгортваць жару. Нападгортваць сена да стога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)