падгало́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

1. Голас, які суправаджае асноўны голас у спевах (спец.).

2. перан. Той, хто ўгодліва паўтарае чые-н. словы, думкі (пагард.).

Ажылі паклёпнікі і іх падгалоскі.

|| прым. падгало́сачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Падгалосачнае спяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгало́сак

‘голас больш высокага тону, які дапамагае асноўнаму’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. падгало́сак
Р. падгало́ску
Д. падгало́ску
В. падгало́сак
Т. падгало́скам
М. падгало́ску

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падгало́сак

‘той, хто падпявае; беспрынцыповы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падгало́сак падгало́скі
Р. падгало́ска падгало́скаў
Д. падгало́ску падгало́скам
В. падгало́ска падгало́скаў
Т. падгало́скам падгало́скамі
М. падгало́ску падгало́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падгало́сак, -ска м., прям., перен. подголо́сок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгало́сак, ‑ска, м.

1. У спевах — голас больш высокага тону, які дапамагае асноўнаму. Песня пачынаецца запевам, потым уступае хор у суправаджэнні падгалоска. «Беларусь». // Той, хто падпявае галоўнаму спеваку.

2. перан. Разм. Беспрынцыповы чалавек, які паўтарае, падтрымлівае чужыя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подголо́сок прям., перен. падгало́сак, -ска м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ды́скант, ‑а, М ‑нце, м.

1. Высокі хлапечы голас, які адпавядае жаночаму сапрана. — Я сам паеду ў райком да Янушковіча, — аксамітны басок Бабейкі паступова ператвараўся ў дыскант. Хадкевіч. // Спявак з такім голасам.

2. Падгалосак над асноўным голасам у беларускіх і ўкраінскіх народных песнях.

[Лац. diskantus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́дка 1, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падвесці (у 2, 3 знач.).

2. Спец. Дэталь у машыне, прыладзе, якая служыць для падвядзення электрычнага току, масла і пад. Падводка гаручага. Падводкі да катлоў.

падво́дка 2, ‑і, ДМ ‑дцы, Р мн. ‑дак; ж.

Тое, што і падгалосак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)