падвяне́чны, -ая, -ае.

Прызначаны для вянчання, які надзяваецца ў час вянчання.

П. убор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвяне́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падвяне́чны падвяне́чная падвяне́чнае падвяне́чныя
Р. падвяне́чнага падвяне́чнай
падвяне́чнае
падвяне́чнага падвяне́чных
Д. падвяне́чнаму падвяне́чнай падвяне́чнаму падвяне́чным
В. падвяне́чны (неадуш.)
падвяне́чнага (адуш.)
падвяне́чную падвяне́чнае падвяне́чныя (неадуш.)
падвяне́чных (адуш.)
Т. падвяне́чным падвяне́чнай
падвяне́чнаю
падвяне́чным падвяне́чнымі
М. падвяне́чным падвяне́чнай падвяне́чным падвяне́чных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падвяне́чны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для абраду вянчання; які надзяваецца ў час вянчання. Падвянечны ўбор. □ Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)