падвы́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падвы́шу падвы́сім
2-я ас. падвы́сіш падвы́сіце
3-я ас. падвы́сіць падвы́сяць
Прошлы час
м. падвы́сіў падвы́сілі
ж. падвы́сіла
н. падвы́сіла
Загадны лад
2-я ас. падвы́сь падвы́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час падвы́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падвы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Падняць вышэй, зрабіць вышэйшым.

П. плаціну.

2. каго (што). Перавесці на больш высокую пасаду.

П. у званні.

3. што. Павялічыць (цэны, нормы і пад.).

П. норму выпрацоўкі.

|| незак. падвыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падвышэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвы́сіць сов., разг.

1. подвы́сить;

п. флаг — подвы́сить флаг;

2. (в звании, должности) повы́сить;

3. (цену) наба́вить, увели́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвы́сіць, ‑высіў, ‑высіш, ‑высіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Падняць вышэй. Падвысіць флаг. Падвысіць шлагбаум. // Зрабіць больш высокім у параўнанні з якім‑н. узроўнем. Там, у канцы Грыняў, дзе лесапілка, падвысілі плаціну. Пташнікаў.

2. Перавесці на больш высокую пасаду. Падвысіць у званні. □ [Янкавец] звярнуўся да прыстава: — Скажыце, вас напэўна падвысяць па службе? Колас.

3. Павялічыць, надбавіць (пра цэны, нормы і пад.). [Сегень:] — Няхай жа кожны з нас паставіць перад сабою задачу падвысіць на новы месяц норму свайго вырабу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подвы́сить сов. падвы́сіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвысіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвы́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвысіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвышэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвышаць — падвысіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвы́шаны

1. подвы́шенный;

2. повы́шенный;

3. наба́вленный, увели́ченный;

1-3 см. падвы́сіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвыша́ць несов.

1. подвыша́ть; см. падвы́сіць1;

2. (в звании, должности) повыша́ть;

3. (цену) набавля́ть, увели́чивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)