падво́рак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
падво́рак |
падво́ркі |
| Р. |
падво́рка |
падво́ркаў |
| Д. |
падво́рку |
падво́ркам |
| В. |
падво́рак |
падво́ркі |
| Т. |
падво́ркам |
падво́ркамі |
| М. |
падво́рку |
падво́рках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падво́рак, -рка м., обл. двор (у дома)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падво́рак, ‑рка, м.
Разм. Двор каля хаты, дома. Дарожка жоўценькая пралягла Цераз падворак — з вуліцы да ганку. Гілевіч. Падыходзячы ўжо да высокай брамы падворка, хлапец ўчуў незнаёмую гамонку ў двары. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Майдак ’майдан, падворак, дзядзінец’ (Федар. 7). Да майда́н 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́салапіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
Разм. Высунуць з рота язык. Толькі зрэдку перабягаў з падворку ў падворак сабака, высалапіўшы язык. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Надворак 1 ’двор, падворак’ (Яруш.), ’двор каля хаты’ (БРС), ’прастора паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі’ (нясвіж., слуц., смілав., шчуч., Яшк.; гродз., астрав., дзятл., маст., лід., навагр., Сл. ПЗБ). Заходнебеларускі наватвор, відаць, у выніку кантамінацыі мясцовага надвор’е ’дворышча’ і падворак (< польск. podwórek, podwórko?).
Надворак 2 ’стул’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), ’панос’ (Сцяц.). Эўфемізм, да двор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нару́жак ’вонкі’ (Ян.). У сувязі з ізаляваным характарам у народнай мове хутчэй за ўсё мясцовае ^тварэнне на базе рус. пару́жу, пару́жи ’звонку’ па тыпу падворак, павопак і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надвор ’падворак’: cèły nadwór (Пятк. 2). Узнікла ў выніку пераасэнсавання і зліцця прыназоўнікавай канструкцыі на двор: ’вонкі, за межы хаты’ > ’прастора па-за хатай’ > ’месца каля хаты, абмежаванае гаспадарчымі пабудовамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
подво́рье ср., уст.
1. (дом с пристройками, усадьба) падво́р’е, -р’я ср., падво́рак, -рка м.;
2. (постоялый двор) зае́зны двор.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прычо́лак, ‑лка, м.
Абл. Скат чатырохскатнай страхі над папярочнай сцяной. Дагэтуль бачу блакітна-белыя сцены падлюблінскіх хат з адным акном на вуліцу, якое глядзіць з-пад шэрай чупрыны саламянага прычолка. Брыль. Андрэй з Вольгай і Верасам заехалі на падворак нізкай хаты з саламяным прычолкам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)