падвары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак. (разм.).

1. чаго. Зварыць ці заварыць у дадатак да зваранага, заваранага раней.

П. бульбы.

П. кавы.

2. што. Зваркай прымацаваць; прыварыць.

П. планку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падвару́ падва́рым
2-я ас. падва́рыш падва́рыце
3-я ас. падва́рыць падва́раць
Прошлы час
м. падвары́ў падвары́лі
ж. падвары́ла
н. падвары́ла
Загадны лад
2-я ас. падвары́ падвары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падвары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падвары́ць сов., в разн. знач. подвари́ть;

п. ка́шы — подвари́ть ка́ши;

п. пла́нкутех. подвари́ть пла́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.

1. што. Разм. Паварыць яшчэ нямнога, дадаткова. Падварыць суп.

2. чаго. Разм. Зварыць у дадатак да таго, што было ўжо зварана. Падварыць бульбы.

3. што. Зваркай прымацаваць; прыварыць. Падварыць планку. □ Яго [каваля] ўсе ведаюць, у кожнага да яго патрэба ёсць — то сказаць нешта, то серп назубіць, то сякеру падварыць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подвари́ть сов., разг., в разн. знач. падвары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падва́раны в разн. знач. подва́ренный; см. падвары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. падварыць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́рваць несов., в разн. знач. подва́ривать; см. падвары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)