Падбародак, падбароддзя ’месца паміж барадой і шыяй; падбароддзе’. Агульнаслав.: рус. подборо́док, укр. підборо́док, польск. podbródek, чэш. podbradek, славац. podbradok, серб.-харв. по̀дбрадак, славен. podbrádek, балг. подбрадък. Конфікснае ўтварэнне з прыст. pod‑ і суф. ‑ъk ад borda (гл. барада).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падбаро́ддзе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падбаро́ддзе падбаро́ддзі
Р. падбаро́ддзя падбаро́ддзяў
Д. падбаро́ддзю падбаро́ддзям
В. падбаро́ддзе падбаро́ддзі
Т. падбаро́ддзем падбаро́ддзямі
М. падбаро́ддзі падбаро́ддзях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падбаро́ддзе, ‑я, н.

Разм. Тое, што і падбародак (у 1 знач.). Качура сядзеў у шапцы з апушчаным пад падбароддзе пасачкам, як у часе дзяжурства. Пестрак. Канстанцін Міхайлавіч хавае хворыя рукі пад кажух і нацягвае яго амаль да падбароддзя. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)