падба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што і чаго.

Крыху прыбавіць.

П. цукру ў чай.

|| незак. падбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падба́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падба́ўлю падба́вім
2-я ас. падба́віш падба́віце
3-я ас. падба́віць падба́вяць
Прошлы час
м. падба́віў падба́вілі
ж. падба́віла
н. падба́віла
Загадны лад
2-я ас. падба́ў падба́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час падба́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падба́віць сов. подба́вить, доба́вить, приба́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.

Крыху, нямнога прыбавіць. Падбавіць цукру ў чай. □ Раптам .. [Васілю] здалося, што наперадзе нехта ідзе .. Васіль падбавіў хады. Чалавек пачуў яго, стаў. Мележ. / у безас. ужыв. — О, снегу падбавіла за ноч, — сказаў .. [дзед]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подба́вить сов. падба́віць, даба́віць, дада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак., што.

Падбавіць у што-н. солі.

П. булён.

|| незак. падсо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падбавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -мяша́ны іе́шаны; зак., што і чаго.

Мяшаючы, падбавіць.

П. пяску ў цэмент.

|| незак. падме́шваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падме́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбадзёрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго.

Падбавіць упэўненасці, бадзёрасці.

П. хворую.

|| незак. падбадзёрваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падбадзёрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак. падбадзёрвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак., што і чаго.

Падбавіць, насыпаючы.

П. вугалю ў топку.

|| незак. падсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсыпа́нне, -я, н. і падсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)