падастава́ць, -стаю́, -стае́ш, -стае́; -стаём, -стаяце́, -стаю́ць; зак., што.

1. Дастаць, выцягнуць усё, многае або вялікую колькасць чаго-н.

П. кнігі з шафы.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Выняць што-н. схаванае — пра ўсіх, многіх.

Касцы падаставалі сваю перакуску і пачалі есці.

3. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Раздабыць што-н. — пра ўсіх, многіх.

Дзе яны падаставалі такія ракеткі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падастава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падастаю́ падастаё́м
2-я ас. падастае́ш падастаяце́
3-я ас. падастае́ падастаю́ць
Прошлы час
м. падастава́ў падастава́лі
ж. падастава́ла
н. падастава́ла
Загадны лад
2-я ас. падастава́й падастава́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падастава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падастава́ць сов. (о многом)

1. доста́ть; (из чего-л. — ещё) вы́нуть;

2. извле́чь, удали́ть;

п. стрэ́мкі — извле́чь зано́зы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падастава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаем, ‑стаяце; зак., што.

1. Дастаць, выцягнуць усе, многае або вялікую колькасць чаго‑н. Падаставаць кнігі з шафы. □ Невядомы.. падаставаў цвічкі, якія трымалі шкло, выняў шыбу і, прасунуўшы руку ў сярэдзіну, адшчапіў кручок. Курто. [Антон Аўдзеевіч:] Колькі.. [лейтэнант] падаставаў мін, колькі разоў хадзіў па краю бездані... Кірэенка. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выняць што‑н. схаванае — пра ўсіх, многіх. Апусцела пляцоўка: адны пайшлі абедаць у сталоўку, другія падаставалі загорнутыя ў газеты пакуначкі, паселі на шпалы і са смакам падмацоўваліся. Дадзіёмаў. Канвойнікі спыніліся пад вярбою, зараз жа падаставалі кісеты і пачалі вярцець папяросы. Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць, раздабыць што‑н. — пра ўсіх, многіх. — Нашы хлопцы немаведама скуль падаставалі стрэльбы і давай жарыць. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доста́ть сов.

1. в разн. знач. даста́ць, мног. падастава́ць;

доста́ть кни́гу с по́лки даста́ць кні́гу з палі́цы;

доста́ть руко́й до земли́ даста́ць руко́й да зямлі́;

доста́ть де́нег на пое́здку даста́ць гро́шай на пае́здку;

2. (быть достаточным) разг. стаць, хапі́ць;

сил у нас доста́нет сіл у нас хо́піць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)