падапе́чная

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. падапе́чная падапе́чныя
Р. падапе́чнай падапе́чных
Д. падапе́чнай падапе́чным
В. падапе́чную падапе́чных
Т. падапе́чнай
падапе́чнаю
падапе́чнымі
М. падапе́чнай падапе́чных

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

подопе́чный падапе́чны;

подопе́чная террито́рия падапе́чная тэрыто́рыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падапе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад апекай. Падапечная тэрыторыя. Падапечнае дзіця. / у знач. наз. падапе́чны, ‑ага, м., падапе́чная, ‑ай, ж. Пра чалавека. На купіне перавязалі рану, і Вацура панёс сваю падапечную на руках — пад нагамі хліпала ржавая балотная вада. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падапе́чны, -ая, -ае (афіц., разм.).

Які знаходзіцца пад чыёй-н. апекай.

Падапечнае дзіця.

Паклапаціцца пра сваю падапечную (наз.). Падапечная тэрыторыя (уключаная ў міжнародную сістэму апекі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падапе́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падапе́чны падапе́чная падапе́чнае падапе́чныя
Р. падапе́чнага падапе́чнай
падапе́чнае
падапе́чнага падапе́чных
Д. падапе́чнаму падапе́чнай падапе́чнаму падапе́чным
В. падапе́чны (неадуш.)
падапе́чнага (адуш.)
падапе́чную падапе́чнае падапе́чныя (неадуш.)
падапе́чных (адуш.)
Т. падапе́чным падапе́чнай
падапе́чнаю
падапе́чным падапе́чнымі
М. падапе́чным падапе́чнай падапе́чным падапе́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)