падазва́ць, падзаву́, падзаве́ш, падзаве́; падзавём, падзавяце́, падзаву́ць; падазва́ў, -ва́ла; падзаві́; падазва́ны; зак., каго (што).

Жэстам, голасам папрасіць наблізіцца.

П. насільшчыка.

|| незак. падзыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падазва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падзаву́ падзавё́м
2-я ас. падзаве́ш падзавяце́
3-я ас. падзаве́ падзаву́ць
Прошлы час
м. падазва́ў падазва́лі
ж. падазва́ла
н. падазва́ла
Загадны лад
2-я ас. падзаві́ падзаві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падазва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падазва́ць сов. подозва́ть; (привлечь) подмани́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падазва́ць, падзаву, падзавеш, падзаве; падзавём, падзавяце; зак., каго.

Жэстам, голасам папрасіць наблізіцца. Дзед Талаш ціха падазваў да сябе двух чалавек з свае каманды — Купрыянчыка і Нупрэя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзыва́ць гл. падазваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подозва́ть сов. паклі́каць, падазва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подкли́кнуть сов., прост. падклі́кнуць, падазва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падва́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас.

П. цецерука.

|| незак. падва́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аклі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

Крыкнуўшы, спыніць, падазваць.

А. на вуліцы знаёмага.

|| незак. акліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падазва́ны подо́званный; подма́ненный, подманённый; см. падазва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)