пададзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́ты; зак., што (разм.).

Надзець пад што-н.

П. світар пад пінжак.

|| незак. пададзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пададзе́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пададзе́ну пададзе́нем
2-я ас. пададзе́неш пададзе́неце
3-я ас. пададзе́не пададзе́нуць
Прошлы час
м. пададзе́ў пададзе́лі
ж. пададзе́ла
н. пададзе́ла
Загадны лад
2-я ас. пададзе́нь пададзе́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час пададзе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пададзе́ць сов., разг. (надеть подо что-л.) подде́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пададзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., што.

Разм. Надзець што‑н. дадаткова пад верхняе адзенне. Пададзець пад пінжак світэр. □ [Маці:] — Не прастудзіся, настаўляй каўнер, пададзень яшчэ што цёплае... Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддзе́ць¹, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́ты; зак., што.

Тое, што і пададзець.

|| незак. паддзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пададзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пададзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пададзе́ты разг. подде́тый; см. пададзе́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паддзе́ць сов., разг., см. пададзе́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подде́тьII сов. (одежду), разг. пададзе́ць; падапрану́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пададзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пададзець.

2. у знач. прым. Разм. Які надзеў што‑н. лепшае, добрае. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў шляхетна пададзеты, з белым каўнерыкам, гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)