падабра́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падабра́ны падабра́ная падабра́нае падабра́ныя
Р. падабра́нага падабра́най
падабра́нае
падабра́нага падабра́ных
Д. падабра́наму падабра́най падабра́наму падабра́ным
В. падабра́ны (неадуш.)
падабра́нага (адуш.)
падабра́ную падабра́нае падабра́ныя (неадуш.)
падабра́ных (адуш.)
Т. падабра́ным падабра́най
падабра́наю
падабра́ным падабра́нымі
М. падабра́ным падабра́най падабра́ным падабра́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падабра́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падабра́ны падабра́ная падабра́нае падабра́ныя
Р. падабра́нага падабра́най
падабра́нае
падабра́нага падабра́ных
Д. падабра́наму падабра́най падабра́наму падабра́ным
В. падабра́ны (неадуш.)
падабра́нага (адуш.)
падабра́ную падабра́нае падабра́ныя (неадуш.)
падабра́ных (адуш.)
Т. падабра́ным падабра́най
падабра́наю
падабра́ным падабра́нымі
М. падабра́ным падабра́най падабра́ным падабра́ных

Кароткая форма: падабра́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падабра́ны

1. подо́бранный;

2. по́днятый, подо́бранный;

3. поджа́тый;

4. подмя́тый;

1-4 см. падабра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падабра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асарці́, нескл., н.

Спецыяльна падабраны набор чаго-н.

Шакаладнае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подмя́тый падмя́ты; падабра́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстаўны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які падстаўляюць знізу або збоку.

Падстаўная лесвіца.

2. Спецыяльна падабраны для якой-н. мэты, несапраўдны.

Падстаўная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подо́бранный разг.

1. прич. падабра́ны; (собранный) сабра́ны; (поднятый) падня́ты;

2. (подвёрнутый) падагну́ты; падабра́ны, падня́ты; (о ногах) падку́рчаны;

3. (отобранный, найденный — о подходящем) падабра́ны; см. подбира́ть;

4. прил. падця́гнуты; (опрятный) аха́йны; (аккуратный) акура́тны;

подо́бранный вид падця́гнуты (акура́тны) вы́гляд;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падбор ’абцас’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Інстр. I), пудбо́р ’тс’ (Тарн.). Рус. подбо́р, укр. подбі́р ’тс’. Да падабраць < браць (гл.). Семантыка зразумелая з тлумачэння ’абцас, зроблены з кавалкаў скуры’ (ТСБМ), г. зн. падабраны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падабра́ць, падбяру́, падбярэ́ш, падбярэ́; падбяро́м, падбераце́, падбяру́ць; падбяры́; падабра́ны; зак.

1. што. Сабраць, падняць з зямлі.

П. рассыпаныя арэхі.

2. што. Паправіць; сагнуўшы, падцягнуць пад сябе (пра часткі цела).

П. валасы.

Сабака падабраў хвост.

3. каго-што. Падмяць, наваліўшыся; прыціснуць.

Мядзведзь падабраў пад сябе паляўнічага.

4. каго-што. Выбраць адпаведнае, патрэбнае.

П. брыгаду.

П. ключ да замка.

П. патрэбныя словы.

П. цытаты.

|| незак. падбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падбо́р, -у, м. (да 4 знач.) і падбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Падбор кадраў.

Падборка нітак патрэбнага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)