пагіна́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Нумарацыя старонак кнігі, рукапісу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагіна́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пагіна́цыя
Р. пагіна́цыі
Д. пагіна́цыі
В. пагіна́цыю
Т. пагіна́цыяй
пагіна́цыяю
М. пагіна́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагіна́цыя ж., тип. пагина́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагіна́цыя, ‑і, ж.

Спец. Нумарацыя старонак кнігі, рукапісу і пад.

[Ад лац. pagina — старонка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагина́ция тип. пагіна́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)