пагро́злівы, -ая, -ае.

Тое, што і пагражальны.

П. выраз твару.

Пагрозлівая цемра.

|| наз. пагро́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагро́злівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пагро́злівы пагро́злівая пагро́злівае пагро́злівыя
Р. пагро́злівага пагро́злівай
пагро́злівае
пагро́злівага пагро́злівых
Д. пагро́зліваму пагро́злівай пагро́зліваму пагро́злівым
В. пагро́злівы (неадуш.)
пагро́злівага (адуш.)
пагро́злівую пагро́злівае пагро́злівыя (неадуш.)
пагро́злівых (адуш.)
Т. пагро́злівым пагро́злівай
пагро́зліваю
пагро́злівым пагро́злівымі
М. пагро́злівым пагро́злівай пагро́злівым пагро́злівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пагро́злівы угрожа́ющий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагро́злівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае пагрозу. Пагрозлівы выраз твару. Пагрозлівыя словы. □ Хлопец увесь час адчуваў калючы, насцярожаны, папераджальны і пагрозлівы бацькаў позірк. Шамякін.

2. Які тоіць у сабе пагрозу. Толькі жоўтыя трасіры памчаліся ў невядомую, цяпер пагрозлівую цемень... Лупсякоў. З першых сваіх крокаў шахтапраходчыкі сустрэліся з вельмі пагрозлівымі з’явамі. Кулакоўскі. Алесь расказаў пра дарогу, пра размову з прафесарам, пра тое, як гучала песня ў снягах, пра пагрозлівы сон. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угрожа́емый прил., разг. пагража́льны, пагро́злівы; (опасный) небяспе́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагро́зны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пагрозлівы (у 1 знач.). Аднаго разу пагрознае гудзенне [самалёта] пранеслася над самымі хвоямі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застра́шлівы, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае страх. [Камбат] быў высокі, і яму прыходзілася нагінаць галаву. Таму, мабыць, постаць яго пабыла пагрозлівы, нават застрашлівы выгляд. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угрожа́ющий

1. прич. які́ (што) пагража́е, які́ (што) гро́зіць;

2. прил. пагража́льны, пагро́злівы; (опасный) небяспе́чны;

угрожа́ющее положе́ние пагража́льнае стано́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагро́за, ‑ы, ж.

1. Абяцанне зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць. Выказаць пагрозу. Не звяртаць увагі на пагрозы. □ [Мужчыны] стаялі на раллі вакол Міхалкі, закурвалі і моўчкі слухалі аканомавы пагрозы. Галавач. Пагрозы [Волькі] кінуць участак і не ступіць больш на яго нагой былі, безумоўна, пустой гаворкай. Васілевіч. // Злосць, пагрозлівы тон. У голасе бацькавым была пагроза і крыўда, што і дачка не будзе слухаць яго. Тады ўсяму канец. Каваль.

2. Небяспека, якая тоіцца ў чым‑н. Пагроза смерці. □ Пад пагрозай атруты [хлопцы] выкінулі нямала і добрых грыбоў. Маўр. // Тое, што стварае небяспеку. Фашызм — пагроза міру на зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страшны, грозны, пагрозлівы, жахлівы, жудасны, жудкі, злавесны; страхотны (разм.); жуткі (абл.); пачварны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)