пагарэ́лішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пагарэ́лішча пагарэ́лішчы
Р. пагарэ́лішча пагарэ́лішч
пагарэ́лішчаў
Д. пагарэ́лішчу пагарэ́лішчам
В. пагарэ́лішча пагарэ́лішчы
Т. пагарэ́лішчам пагарэ́лішчамі
М. пагарэ́лішчы пагарэ́лішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагарэ́лішча ср., обл., см. пажа́рышча

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагарэ́лішча, ‑а, н.

Тое, што і пажарышча. Стаялі ля пагарэлішча, дзе яшчэ галавешкі тлелі. І ад куродыму горкага слёзы ў маці нагортваліся. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пожа́рище (место пожара) пажа́рышча, -шча ср.; пагарэ́лішча, -шча ср.; (попелище) папялі́шча, -шча ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.

1. Заняць дзе‑н. месца для жылля. І вось гэты самы Янка Гукала стаяў цяпер каля гумна, дзе пасяліўся на лета Садовіч. Колас. Мы, вярнуўшыся на пагарэлішча, ..Пасяліліся ў маленькім трысцене. Барадулін. // Заснаваць сядзібу, пабудавацца. Антонава хата вунь, у самым канцы новай вуліцы.. Пасяліўся Антон на выгодзе. Ермаловіч. У Пятроўцы за мостам, дзе першы пасяліўся Мітрафан Лугавы, здаецца, нядаўна яшчэ ляжала пустка. Ракітны.

2. перан. Устанавіцца, з’явіцца, узнікнуць (пра якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Насцярожанасць пасялілася ў хаце Ігната Шылянка. Кавалёў. Добра, што сеецца, Хораша сеецца, — Будзе ў нас хлеб, шчасце ў хаты паселіцца. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)