пага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што (разм.).

1. Пэцкаць, рабіць брудным.

П. хату.

П. рукі.

2. Ганьбіць.

Здраднікі паганяць зямлю.

|| зак. апага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пага́ніць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пага́ню пага́нім
2-я ас. пага́ніш пага́ніце
3-я ас. па́ганіць пага́няць
Прошлы час
м. пага́ніў пага́нілі
ж. пага́ніла
н. пага́ніла
Загадны лад
2-я ас. пага́нь пага́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пага́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пага́ніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пага́ню пага́нім
2-я ас. пага́ніш пага́ніце
3-я ас. пага́ніць пага́няць
Прошлы час
м. пага́ніў пага́нілі
ж. пага́ніла
н. пага́ніла
Загадны лад
2-я ас. пага́нь пага́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час пага́ніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пага́ніць I несов., разг.

1. (загрязнять) пога́нить;

2. пога́нить, оскверня́ть

пага́ніць II сов., разг. неодобри́тельно отозва́ться (обо всём, многом); опоро́чить (всё, многое)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пага́ніць 1, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Разм.

1. Пэцкаць чым‑н., рабіць брудным. Паганіць хату. Паганіць рукі.

2. Ганьбіць. [Лясніцкі:] — Ваш стараста — здраднік. Суровая рука народа павінна знішчаць такіх мярзотнікаў, каб яны не паганілі нашу зямлю, не атручвалі наша чыстае паветра. Шамякін.

пага́ніць 2, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Неадабральна, дрэнна адазвацца пра каго‑, што‑н. Раніцою ўстане [муж] і без слова ідзе на ток. Прыйдзе адтуль чорны ад пылу,.. памыецца і без слова садзіцца снедаць. Арыне іншы раз хочацца, каб ён паганіў ці пахваліў снеданне, і яна дапытваецца ў яго пра гэта. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апага́ніць, гл. паганіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оскверня́ть несов. апага́ньваць, пага́ніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скверни́ть несов., прост. пага́ніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пага́ніцца, ‑ніцца; незак.

Зал. да паганіць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святата́тнік, ‑а, м.

Кніжн. Той, хто чыніць святатацтва, паганіць святое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)