пагадне́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пагадне́нне |
пагадне́нні |
| Р. |
пагадне́ння |
пагадне́нняў |
| Д. |
пагадне́нню |
пагадне́нням |
| В. |
пагадне́нне |
пагадне́нні |
| Т. |
пагадне́ннем |
пагадне́ннямі |
| М. |
пагадне́нні |
пагадне́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
траі́сты, -ая, -ае.
1. Траякі.
Т. ўплыў.
2. Пра палітычныя пагадненні: заключаны, падпісаны трыма дзяржавамі, бакамі.
Траістае пагадненне.
|| наз. траі́стасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стабілізацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стабілізацыі, накіраваны на захаванне або дасягненне раўнавагі. Стабілізацыйныя гандлёвыя пагадненні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
коміваяжо́р, ‑а, м.
Раз’язны гандлёвы агент фірмы ў капіталістычных краінах, які заключае гандлёвыя пагадненні і мае пры сабе ўзоры тавару, прэйскуранты, каталогі і пад.
[Фр. commis voyageur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматбако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго‑н. Шматбаковы дагавор. Шматбаковыя пагадненні.
2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю; рознабаковы. Шматбаковая дапамога. Шматбаковая адукацыя. □ Працэсы, характэрныя для жыцця сялянства канца XIX і пачатку XX ст.. знайшлі.. [у творах Я. Купалы] шматбаковае адлюстраванне. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагадне́нне, ‑я, н.
1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым‑н. Міжнародныя пагадненні. Гандлёвае пагадненне. Пагадненне аб перамір’і. □ Нарэшце, пагадненне было падпісана. Самуйлёнак.
2. Прымірэнне, згода. Шукаць пагаднення. □ ...Такія перапалкі канчаюцца ўзаемным пагадненнем звычайна вечарам. Васілевіч.
•••
Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна без афіцыйных фармальнасцей, у вуснай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)