пагадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., каго.

Выгадаваць усіх, многіх.

П. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагадава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пагаду́ю пагаду́ем
2-я ас. пагаду́еш пагаду́еце
3-я ас. пагаду́е пагаду́юць
Прошлы час
м. пагадава́ў пагадава́лі
ж. пагадава́ла
н. пагадава́ла
Загадны лад
2-я ас. пагаду́й пагаду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пагадава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагадава́ць сов.

1. (обо всех, многих) вы́растить, взрасти́ть;

2. (нек-рое время) порасти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., заг. пагадуй; каго.

1. Выгадаваць, вырасціць усіх, многіх. — А яшчэ, не дай божа, бацька не вернецца з вайны, то хто дзяцей пагадуе. Лобан.

2. і без дап. Гадаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

порасти́ть сов. парасці́ць, пагадава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагадава́ны вы́ращенный, взращённый; см. пагадава́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)