пагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак., аб кім-чым, пра каго-што і са злуч. «што».

Час ад часу ўзнаўляць размовы пра што-н., абмяркоўваючы што-н., перадаючы якія-н. чуткі.

Пагаворваюць аб яго ад’ездзе (пра яго ад’езд) або што ён ад’язджае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагаво́рваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пагаво́рваю пагаво́рваем
2-я ас. пагаво́рваеш пагаво́рваеце
3-я ас. пагаво́рвае пагаво́рваюць
Прошлы час
м. пагаво́рваў пагаво́рвалі
ж. пагаво́рвала
н. пагаво́рвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час пагаво́рваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагаво́рваць несов. погова́ривать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагаво́рваць і пагава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Гаварыць аб чым‑н. час ад часу або з некаторага часу. Тут усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры. Кулакоўскі. Шмат хто з калгаснікаў, у якіх хаты старыя, сталі пагаварваць адносна пабудовы камяніц. Гурскі. // Перадаваць чуткі. У раёне пачалі пагаворваць пра з’яўленне банды. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́йкаць

пагаворваць што-небудзь і без прамога дапаўнення; закалыхваць дзіця над калыскай (байкаць дзіця)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ба́йкаю ба́йкаем
2-я ас. ба́йкаеш ба́йкаеце
3-я ас. ба́йкае ба́йкаюць
Прошлы час
м. ба́йкаў ба́йкалі
ж. ба́йкала
н. ба́йкала
Загадны лад
2-я ас. ба́йкай ба́йкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ба́йкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

погова́ривать несов., разг. пагаво́рваць; (говорить) гавары́ць, каза́ць;

погова́ривают об отъе́зде пагаво́рваюць аб ад’е́здзе;

погова́ривают, что… пагаво́рваюць (гаво́раць, ка́жуць), што…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ба́йкаць1 ’укалыхваць, люляць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’пагаворваць’ (Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне ад выклічніка бай‑бай, што азначае «ўкалыхванне дзяцей», і вядомага ва ўсіх усх.-слав. мовах (з тыповым у адвыклічнікавых утварэннях суфіксам ‑к). Ёль (IF, 57, 11) лічыць бай‑бай (як і англ. bye, bye ’тс’) гукапераймальным. Аднак не выключаецца сувязь з слав. *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць), параўн. Брандт, РОБ, 18, 28. Фасмер (1, 106, 140) дапускае абедзве магчымасці.

Ба́йкаць2 ’гаварыць што-н., плявузгаць’ (Юрч.), ’пагаворваць’ (Гарэц., Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне суфіксам ‑к‑ (частым у эмацыянальных дзеясловах) ад *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць). Суфікс ‑к‑ у слав. мовах меў значэнне фарманта дэмінутыўнасці ў дзеясловах (захаваўся як прадуктыўны, напр., у зах. гаворках укр. мовы, у зах. і паўд.-слав. мовах). З апошняй літ-ры гл. Чарнецкі, Мовознавство, 1970, 5, 42–48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)