павярта́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - павярта́емся
2-я ас. - павярта́ецеся
3-я ас. павярта́ецца павярта́юцца
Прошлы час
м. павярта́ўся павярта́ліся
ж. павярта́лася
н. павярта́лася
Загадны лад
2-я ас. - павярта́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час павярта́ўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павярта́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. павярта́юся павярта́емся
2-я ас. павярта́ешся павярта́ецеся
3-я ас. павярта́ецца павярта́юцца
Прошлы час
м. павярта́ўся павярта́ліся
ж. павярта́лася
н. павярта́лася
Загадны лад
2-я ас. павярта́йся павярта́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час павярта́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павярта́цца сов., разг. (о многих, о многом) верну́ться, возврати́ться; вороти́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павярта́цца ​1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Тое, што і паварочацца ​1. Людзі.. павярталіся з бежанства — хто раней, хто пазней. Пестрак.

павярта́цца ​2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і паварочвацца (гл. павярнуцца ў 1 знач.). Тарэнта павяртаўся тварам да Будніка, кладучы перад ім на стале вялікія, агрубелыя ад працы.. рукі. Галавач. — Ёсць, таварыш капітан! — но абцасах павяртаецца лейтэнант, каб ісці выконваць яго загад. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)