павя́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; павя́ў, -вя́ла; зак.

Звяць — пра ўсё, многае.

Кветкі павялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павя́нуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. павя́не павя́нуць
Прошлы час
м. павя́ў павя́лі
ж. павя́ла
н. павя́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час павя́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павя́нуць сов., см. павя́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павя́нуць, ‑не; пр. павяў, ‑вяла; зак.

Звяць — пра ўсё, многае. Адцвілі, павялі травы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повя́нуть сов. павя́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павя́ць, ‑вяне; зак.

Тое, што і павянуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павя́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. павя́не павя́нуць
Прошлы час
м. павя́ў павя́лі
ж. павя́ла
н. павя́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час павя́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачэ́знуць, ‑чэзну, ‑чэзнеш, ‑чэзне; пр. пачэз, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Памарнець, павянуць — пра ўсё, многае. Зусім пачэзлі выгодаўскія палоскі, што на ўзгорках паміж бору. Лынькоў. // Згубіць здароўе, знясілець — пра ўсіх, многіх.

2. Чэзнуць некаторы час. Зваліцца з ног, небарака, перакінуць яго [зняволенага] ў асобны катух, пачэзне там з тыдзень, ды і аддасць богу душу. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)