павыбіва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае.

Дзе-нідзе ўжо павыбівалася першая траўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыбіва́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. павыбіва́ецца павыбіва́юцца
Прошлы час
м. павыбіва́ўся павыбіва́ліся
ж. павыбіва́лася
н. павыбіва́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час павыбіва́ўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павыбіва́цца сов. (о многом, о многих) вы́биться; см. вы́біцца 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыбіва́цца, ‑аецца; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае. Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці. Колас. Пад шынялём была старая палапленая ватоўка. Шэрыя злямчаныя камякі ваты павыбіваліся з-пад лапікаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́биться в разн. знач. вы́біцца, мног. павыбіва́цца;

вы́биться из толпы́ вы́біцца з нато́ўпу;

вы́биться из окруже́ния вы́біцца з акружэ́ння;

во́лосы вы́бились из-под шля́пы валасы́ вы́біліся з-пад капелюша́;

вы́биться в лю́ди вы́біцца ў лю́дзі;

вы́биться из гра́фика вы́біцца з гра́фіка;

вы́биться из сил вы́біцца з сіл.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)