паву́зіць, -ву́жу, -ву́зіш, -ву́зіць; -ву́жаны; зак., што.

Зрабіць вузейшым.

П. сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паву́зіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паву́жу паву́зім
2-я ас. паву́зіш паву́зіце
3-я ас. паву́зіць паву́зяць
Прошлы час
м. паву́зіў паву́зілі
ж. паву́зіла
н. паву́зіла
Загадны лад
2-я ас. паву́зь паву́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час паву́зіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паву́зіць сов.

1. (сделать более узким) су́зить;

2. (сделать чрезмерно узким) обу́зить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паву́зіць, ‑вужу, ‑вузіш, ‑вузіць; зак., што.

Зрабіць вузейшым. Павузіць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да павузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паву́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад павузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паву́жаны

1. су́женный;

2. обу́женный;

1, 2 см. паву́зіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поуба́вить сов., разг.

1. уба́віць, паме́ншыць, зме́ншыць;

2. (сделать у́же или короче) паву́зіць, падкараці́ць;

поуба́вить спе́си кому́-л. тро́хі збіць пы́ху з каго́е́будзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уба́вить сов.

1. уба́віць, зба́віць; (уменьшить) зме́ншыць, паме́ншыць; (отбавить) уба́віць, адба́віць;

уба́вить це́ну уба́віць (зба́віць) цану́;

уба́вить ско́рость зме́ншыць ху́ткасць;

уба́вить ма́сла уба́віць (адба́віць) ма́сла;

уба́вить спе́си зба́віць ганары́стасці (фанабэ́рыстасці, пы́хі);

2. (сделать у́же или короче) паву́зіць, пакараці́ць;

3. (в весе) паме́ншаць, зме́ншыцца, уба́віцца, убы́ць;

больна́я уба́вила в ве́се хво́рая убыла́ ў вазе́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)