паве́зці² гл. везці².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́зці¹, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; павёз, -ве́зла; -ве́зены; зак.

Пачаць везці¹, адправіцца куды-н., везучы каго-, што-н.

Наклаў воз як каню п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́зці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павязу́ павязё́м
2-я ас. павязе́ш павезяце́
3-я ас. павязе́ павязу́ць
Прошлы час
м. павё́з паве́злі
ж. паве́зла
н. паве́зла
Загадны лад
2-я ас. павязі́ павязі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час павё́зшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паве́зці сов.

1. повезти́;

2. (взять с собой, похитить) увезти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. павёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-што.

1. Пачаць везці, перамяшчаць транспартам куды‑н. Свіснуў раз, свіснуў два Шустры паравозы, І павёз, і павёз За возікам возік. Купала. І павёз цягнік сына ў Маскву, а бацьку — рухавы малады конік у [калгас] «Перамогу». Васілевіч.

2. Узяўшы з сабой каго‑, што‑н., паехаць, каб адвезці, даставіць куды‑н. Цераз суткі.. [жанчыну] паклалі ў труну і павезлі на могілкі. Чорны. Адразу ў ноч паскакалі коннікі, павезлі дарагія дакументы, заклікі арганізоўваць камітэты беднаты. Лужанін.

3. безас. Тое, што і пашанцаваць. Ну, што ж?.. Відаць, не павязло. Няхай! Не першы раз... Броўка. ...Гэты раз бедаку павязло: У час удалося Панасу памерці. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́зці², вязе́; безас., каму ў чым (разм.).

Пра ўдачу ў чым-н.; шанцаваць.

Яму вязе ва ўсім.

|| зак. паве́зці, -вязе́ і падве́зці, -вязе́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад павезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́зены

1. повезённый;

2. увезённый; см. паве́зці2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повезти́ сов.

1. паве́зці;

2. перен., безл. пашанцава́ць;

ему повезло́ яму́ пашанцава́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валтузня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Шумны бязладны рух. На двары суседняй будкі валтузня, крыкі каманды, ляскат зброі. Навуменка. Калі і хацеў ушыцца сюды хлопец, то нямала было валтузні і піску. Вітка.

2. Справа, якая патрабуе многа ўвагі, турботы. [Турцавіч:] — Зброю павезлі? — Павезці то павезлі, але колькі было валтузні, — расказваў Залескі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)