павартава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паварту́ю паварту́ем
2-я ас. паварту́еш паварту́еце
3-я ас. паварту́е паварту́юць
Прошлы час
м. павартава́ў павартава́лі
ж. павартава́ла
н. павартава́ла
Загадны лад
2-я ас. паварту́й паварту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час павартава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павартава́ць сов. покарау́лить, постере́чь, посторожи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што і без дап.

Вартаваць некаторы час. Павартаваць чужыя рэчы. Павартаваць да пяці гадзін. □ [Максім:] Калі ўжо выбраўся, то і добра: павартуеш сёння за мяне, а я другі раз за цябе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посторожи́ть сов., разг. павартава́ць; папільнава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покарау́лить сов.

1. павартава́ць;

2. (постеречь) папільнава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Неадлучна пабыць дзе-небудзь, пры кім‑, чым‑н. з якой‑н. мэтай; павартаваць. Падзяжурыць ноч на ўчастку. □ Сяргей папрасіў сябра, каб той падзяжурыў адзін, і прылёг крыху паспаць. Капусцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)