пабягу́шкі, -шак.

У выразе: на пабягушках (разм.) — для дробных паслуг, на пасылках.

Хлопчык быў у іх на пабягушках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабягу́шкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. пабягу́шкі
М. пабягу́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пабягу́шкі: на ~ках на побегу́шках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабягу́шкі, ‑шак; адз. няма.

Разм. У выразе: на пабягушках — а) для дробных паслуг, даручэнняў. Хлопчык быў па пабягушках, выконваў розную чорную работу. «Беларусь»; б) перан. у поўным падпарадкаванні ў каго‑н., выконваючы ўсе чые‑н. жаданні, капрызы і пад. «Нясоладка, мабыць, жывецца, — падумаў Міхал. — Ды сам [Аляксееў] вінаваты. Не можа паставіць сябе: усё на пабягушках». Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побегу́шки мн. пабягу́шкі, -шак;

быть на побегу́шках быць на пабягу́шках.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)