пабо́льваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Крыху або зрэдку балець.

Зуб пабольвае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́льваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пабо́львае пабо́льваюць
Прошлы час
м. пабо́льваў пабо́львалі
ж. пабо́львала
н. пабо́львала
Дзеепрыслоўе
цяп. час пабо́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пабо́льваць несов. поба́ливать;

~ваюць ко́сці — поба́ливают ко́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабо́льваць, ‑ае; незак.

Крыху або зрэдку балець, час ад часу балець. Чуць пабольваюць рукі, пякуць далоні, а па ўсім целе разлілася прыемная слабасць. Дамашэвіч. На паляванні [Міхал] крыху прастыў, у яго пабольваў зуб. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поба́ливать несов., разг. пабо́льваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поша́ливать несов., разг.

1. (шалить время от времени) (тро́хі, ча́сам, зрэ́дку, час ад ча́су) дурэ́ць; (забавляться) (тро́хі, зрэ́дку, ча́сам) забаўля́цца;

2. (о здоровье, об органах тела) разг. пабо́льваць; падво́дзіць; здава́ць;

3. (бесчинствовать) прост. сваво́ліць, гарэ́заваць; (грабить) рабава́ць; (разбойничать) разбо́йнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)