паберагчы́ся, -берагу́ся, -беражэ́шся, -беражэ́цца; -беражо́мся, -беражаце́ся, -берагу́цца; -бяро́гся, -берагла́ся, -ло́ся; -беражы́ся; зак.

Аднесціся да сябе, да свайго здароўя беражліва, пазбягаючы ўсяго неспрыяльнага.

Трэба п., каб не прастудзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паберагчы́ся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паберагу́ся паберажо́мся
2-я ас. паберажэ́шся паберажаце́ся
3-я ас. паберажэ́цца паберагу́цца
Прошлы час
м. пабяро́гся пабераглі́ся
ж. паберагла́ся
н. паберагло́ся
Загадны лад
2-я ас. паберажы́ся паберажы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пабяро́гшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паберагчы́ся сов. побере́чься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паберагчы́ся, ‑берагуся, ‑беражэшся, ‑беражэцца; ‑беражомся, ‑беражацеся; пр. ‑бярогся, ‑бераглася, ‑бераглося; зак.

Аднесціся з увагай, асцярожнасцю да сябе. Трэба паберагчыся, каб не захварэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побере́чься пасцерагчы́ся, паберагчы́ся; пашанава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)