пабарваве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пабарваве́ю пабарваве́ем
2-я ас. пабарваве́еш пабарваве́еце
3-я ас. пабарваве́е пабарваве́юць
Прошлы час
м. пабарваве́ў пабарваве́лі
ж. пабарваве́ла
н. пабарваве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час пабарваве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пабарваве́ць сов. побагрове́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабарваве́ць і пабарво́вець гл. барвавець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабарваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее і пабарво́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца барвовым. Маці збялела, потым пабарвавела і захвалявалася. Асіпенка. Неба, воблакі ўраз пабарвовелі, паліліся чырванню. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барваве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ваве́е і барво́вець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ваве́е; незак.

1. Станавіцца чырвоным, чырванець.

Усход барвавее.

2. Вылучацца сваім чырвоным колерам.

Сцягі барвавеюць.

|| зак. пабарваве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е і пабарво́вець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабарво́вець сов., см. пабарваве́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побагрове́ть сов.

1. пачырване́ць;

2. (стать багряным) пабарваве́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)