паадпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. супрацоўнікаў у адпачынак.

П. бароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпуска́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паадпуска́ю паадпуска́ем
2-я ас. паадпуска́еш паадпуска́еце
3-я ас. паадпуска́е паадпуска́юць
Прошлы час
м. паадпуска́ў паадпуска́лі
ж. паадпуска́ла
н. паадпуска́ла
Загадны лад
2-я ас. паадпуска́й паадпуска́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паадпуска́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паадпуска́ць сов.

1. (о многих, о многом) отпусти́ть;

2. (о многом) отпусти́ть, осла́бить; отжа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадпускаць дзяцей на каток. Паадпускаць супрацоўнікаў у адпачынак. Паадпускаць палонных. Мужчыны паадпускалі бароды. □ Паадпускалі коням церассядзёлкі, падкінулі свежай травы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпуска́ны

1. отпу́щенный;

2. отпу́щенный, осла́бленный; отжа́тый;

1, 2 см. паадпуска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отжа́тьI сов. (к отжима́ть)

1. (выжать влагу) адці́снуць, мног. паадціска́ць; (о белье) вы́круціць, мног. павыкру́чваць;

2. (ослабить зажим) спец. адпусці́ць, мног. паадпуска́ць, асла́біць;

3. (оттеснить) адці́снуць, мног. паадціска́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отпусти́ть сов.

1. в разн. знач. адпусці́ць, мног. паадпуска́ць;

отпусти́ть дете́й на като́к адпусці́ць дзяце́й на като́к;

отпусти́ть реме́нь адпусці́ць рэ́мень;

отпусти́ть това́р адпусці́ць тава́р;

отпусти́ть бо́роду адпусці́ць бараду́;

отпусти́ть сре́дства адпусці́ць сро́дкі;

отпусти́ть шу́тку адпусці́ць жарт;

2. (простить) уст. адпусці́ць, дарава́ць;

отпусти́ть грехи́ рел. адпусці́ць (дарава́ць) грахі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)