паадніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. Адняць, адставіць ад чаго-н. усё, многае.

П. драбіны ад сцяны.

2. безас. Паралізаваць.

Ногі пааднімала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадніма́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паадніма́ю паадніма́ем
2-я ас. паадніма́еш паадніма́еце
3-я ас. паадніма́е паадніма́юць
Прошлы час
м. паадніма́ў паадніма́лі
ж. паадніма́ла
н. паадніма́ла
Загадны лад
2-я ас. паадніма́й паадніма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паадніма́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паадніма́ць сов., разг.

1. (о многих, о многом) отня́ть;

2. безл. (о многом) парализова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Адняць, адставіць ад чаго‑н. усё, многае. Пааднімаць драбіны ад сцяны.

2. безас. Паралізаваць многае. Ногі пааднімала.

3. Спыніць кармленне малаком маці — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отня́ть сов.

1. адня́ць, мног. паадніма́ць; (здоровье — ещё) адабра́ць;

рабо́та отняла́ мно́го вре́мени рабо́та адняла́ шмат ча́су;

отня́ть но́гу мед. адня́ць нагу́;

2. (взять силой) адабра́ць, мног. паадбіра́ць;

отня́ть кни́гу адабра́ць кні́гу;

3. (ребёнка от груди) адня́ць, мног. паадніма́ць, адвучы́ць, мног. паадву́чваць;

4. (вычесть) разг. адня́ць;

5. безл. (парализовать) адня́ць;

о́тня́ло но́гу адняло́ нагу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)