паадлята́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Птушкі паадляталі.

2. Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсё, многае.

Усе засаўкі паадляталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадлята́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - паадлята́ем
2-я ас. - паадлята́еце
3-я ас. паадлята́е паадлята́юць
Прошлы час
м. паадлята́ў паадлята́лі
ж. паадлята́ла
н. паадлята́ла
Загадны лад
2-я ас. - паадлята́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паадлята́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паадлята́ць сов., разг.

1. (летя, удалиться — о многих) отлете́ть, улете́ть;

2. (оторваться, отпасть — о многом) отлете́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадлята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Птушкі паадляталі. Самалёты паадляталі.

2. Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсіх, многіх. Разгарнуўся дзед Талаш, павярнуў сваімі шырокімі плячамі, крутнуўся, і жаўнеры паадляталі ад яго, як шчэпкі. Колас.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Адарваўшыся, адпасці — пра ўсё, многае. Куртачка на .. [Алесю], — як на футбольным мячы пакрышка, у кашулі ніводнага гузіка, — усе паадляталі. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отлете́ть сов., в разн. знач. адляце́ць, мног. паадлята́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улете́ть сов.

1. паляце́ць; (вылететь) вы́лецець, мног. павылята́ць; (отлететь) адляце́ць, мног. паадлята́ць; (куда-л.) заляце́ць, мног. пазалята́ць;

2. перен. (миновать) міну́ць, міну́цца; (пройти) праляце́ць, прайсці́; (исчезнуть) зні́кнуць; см. улета́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)