о́рдэнскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. о́рдэнскі о́рдэнская о́рдэнскае о́рдэнскія
Р. о́рдэнскага о́рдэнскай
о́рдэнскае
о́рдэнскага о́рдэнскіх
Д. о́рдэнскаму о́рдэнскай о́рдэнскаму о́рдэнскім
В. о́рдэнскі (неадуш.)
о́рдэнскага (адуш.)
о́рдэнскую о́рдэнскае о́рдэнскія (неадуш.)
о́рдэнскіх (адуш.)
Т. о́рдэнскім о́рдэнскай
о́рдэнскаю
о́рдэнскім о́рдэнскімі
М. о́рдэнскім о́рдэнскай о́рдэнскім о́рдэнскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

о́рдэнскі о́рденский;

~кая сту́жкао́рденская ле́нта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́рдэнскі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна ​1. Федзю асабліва зацікавілі тры рады ордэнскіх стужак на сінім мундзіры начальніка міліцыі. Нядзведскі.

о́рдэнскі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́рдэн¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі.

О.

Кастуся Каліноўскага.

О.

Маці.

|| прым. о́рдэнскі, -ая, -ае.

Ордэнская стужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́рдэн², -а, мн. -ы, -аў, м.

Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або ў Сярэднія вякі рыцарская і г.д.).

О. езуітаў.

|| прым. о́рдэнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́рденский о́рдэнскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго‑н. Намітку накладвалі такім чынам, што распраўлены канец з вышытай разеткай спускаўся па левым плячы, а разетка была на ўзроўні пляча. «Помнікі». // Ордэнскі бант, які носяць у пятліцы.

2. Маленькі сподачак для варэння, мёду, цукру і пад. Седзячы ў качалцы, Кашына ўзяла лыжачку, разетку з варэннем і, пасмоктваючы агрэст, пачала расказваць навіны. Карпаў.

3. Элемент арнаменту ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі (у мастацтве, архітэктуры). Цяжка было адвесці вочы ад высокага будынка, складзенага з тоўстых, амаль мядзяных, бярвенняў, якія месцамі былі прыкрыты белымі драўлянымі карункамі розных карнізаў, падаконнікаў, разетак і іншых разбярскіх цудаў. Рамановіч. Дошка [на акне] упрыгожваецца выразаным малюнкам, звычайна накладнога характару, у выглядзе ромбаў, разетак, віньетак, стылізаваных звяроў, птушак, кветак і лісця. «Беларусь».

4. Прыстасаванне для ўключэння асвятляльных, награвальных і іншых прыбораў у электрычны ланцуг. [Толя] стаяў каля сцяны і падключаў да электрычнае, разеткі трансфарматар. Шыловіч.

5. Спец. Група лістоў, якія скучана размешчаны пры самай зямлі па вертыкальным парастку.

6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.

7. Шкляны, фарфоравы або металічны кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.

[Фр. rosette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)