нізі́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нізі́нны нізі́нная нізі́ннае нізі́нныя
Р. нізі́ннага нізі́ннай
нізі́ннае
нізі́ннага нізі́нных
Д. нізі́ннаму нізі́ннай нізі́ннаму нізі́нным
В. нізі́нны (неадуш.)
нізі́ннага (адуш.)
нізі́нную нізі́ннае нізі́нныя (неадуш.)
нізі́нных (адуш.)
Т. нізі́нным нізі́ннай
нізі́ннаю
нізі́нным нізі́ннымі
М. нізі́нным нізі́ннай нізі́нным нізі́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ніз, -у, мн. нізы́, -о́ў, м.

1. Ніжняя частка чаго-н.

Н. рукава.

2. Паверхня, бок прадмета, процілеглы яго верху.

Н. скрыні.

3. Унутраны бок (матэрыі, вопраткі); спод.

Н. паліто.

4. Нізіннае месца.

Сцелецца па нізах туман.

5. Тое, што і нізоўе.

6. мн. Шырокія пласты працоўнага народа.

Сацыяльныя нізы.

7. мн. Ніжнія ноты (спец.).

Браць нізы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дуб1 ’дуб’. Рус. дуб, укр. дуб, польск. dąb, чэш. dub, серб.-харв. ду̑б, ст.-слав. дѫбъ. Прасл. *dǫbъ, дуб’ (падрабязны агляд форм і семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 95–97). Паводле Трубачова, прасл. *dǫbъ — гэта назва-эўфемізм, якая звязана з лексікай з шырокай семантыкай: *dǫbrava, *dъbrь. У аснове ляжыць і.-е. *dheu̯bh‑ ’глыбокі’, але Трубачоў разумее *dǫbъ як іншасказальнае слова: першапачаткова ’нізіннае (дрэва)’. Сюды адносіцца і бел. дуб ’вялікі човен’ (Бяльк.), рус. дуб, укр. дуб. Прасл. характар маюць *dǫbiti (бел. дубі́ць і г д.); гл. Трубачоў, там жа, 91–92; прасл. dǫbina (у тым ліку бел. дубі́на, рус. дуби́на, укр. дуби́на).

Дуб2 ’вялікі човен’. Гл. дуб1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́падзь1 ’закалец — сыры, недапечаны слой хлеба каля ніжняй скарынкі, які ўзнікае пры неналежным выпяканні’, пры́падлівы ’з закальцам, як бы трохі прылеплены да поду’ (Нас.). Магчыма, перанос значэння з наступнага слова — ’сыры слой у хлебе, як глей’, але не выключана і незалежнае ўтварэнне ад прыпада́ць з семантычнай матывацыяй: ’нізкі; які не падняўся; злеглы’ і да т. п.

Пры́падзь2 ’слой глеістай зямлі; падзол’ (Нас., Байк. і Некр., Варл.), пры́падлівы ’глеісты, з падзолам’ (Нас.), прыпа́длівый ’вільготны, злеглы (аб зямлі)’ (Бяльк.). Рус. зах. при́падь ’падзолістая глеба’, смал., цвяр. припа́дливый ’зацвярдзелы (пра зямлю, глебу)’, укр. при́падьнізіннае месца; чарназём з гразкай глінай’, припа́дливый ’нізінны’. Да прыпадаць1 ’нахіляцца, прыціскацца’, ’шчыльна прылягаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ніз, ‑у; мн. нізы, ‑оў; м.

1. Ніжняя частка чаго‑н.; проціл. верх. Верх халяў быў шэры ад пылу, а ніз памок ад расы. Мележ. Ціха было ў густым бары; закрыла ніз цемната. Колас. // Разм. Ніжні паверх дома.

2. Паверхня, бок прадмета, процілеглы яго верху. Ніз вечка. // Унутраны бок (матэрыі, вопраткі); спод.

3. Нізіннае месца. Над палямі мрок прарваўся, Па нізах расплыўся. Колас.

4. Ніжняе цячэнне ракі; нізоўе.

5. толькі мн. (нізы, ‑оў). Шырокія пласты працоўнага народа. Вялікі грамадзянскі і пісьменніцкі подзвіг Купалы .. у тым, што выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.

6. толькі мн. (нізы, ‑оў). Ніжнія ноты. Браць нізы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)