ні́жні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ні́жні ні́жняя ні́жняе ні́жнія
Р. ні́жняга ні́жняй
ні́жняе
ні́жняга ні́жніх
Д. ні́жняму ні́жняй ні́жняму ні́жнім
В. ні́жні (неадуш.)
ні́жняга (адуш.)
ні́жнюю ні́жняе ні́жнія (неадуш.)
ні́жніх (адуш.)
Т. ні́жнім ні́жняй
ні́жняю
ні́жнім ні́жнімі
М. ні́жнім ні́жняй ні́жнім ні́жніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спада́к, ‑а, м.

Ніжняе бервяно драўлянага збудавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляжа́к, лежака́, мн. лежакі́; лежако́ў, м.

1. Месца для ляжання.

2. Ніжняе апорнае ляжачае бервяно зруба.

3. Гарызантальная частка дымахода, якая вядзе ад печы да коміна.

Л. дыміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляжа́к, лежака, м.

1. Ніжняе апорнае ляжачае бервяно зруба.

2. Гарызантальная частка дымахода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пяты дзень тыдня.

Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні; жарт.). Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; разм., жарт.)

|| прым. пя́тнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дор, ‑у, м., зб.

Абл. Драніца. Жанчына падумала, што на адны нявестчыны заробкі можна будзе за год які памяняць падгнілае ніжняе бярвенне ў хаце, перабраць дор на страсе. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падру́ба, ‑ы, ж.

Ніжняе бервяно ў зрубе. Сваёй старэнькай хаты я не пазнаў. Новая падруба выпрастала яе, прыўзняла над зямлёй. Асіпенка. Ідучы назад у хату, змеціў [Сузон], што ў клеці згніла падруба і яна ўся пахілілася на бок. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсыха́ць, ‑ае; зак.

У сохнуць — пра ўсё, многае. Яблыні паўсыхалі. □ На былым падворку ўсё яшчэ ўзвышалася знаёмая лістоўніца, але і яе не абмінуў пажар — ніжняе голле паўсыхала, зялёная пакуль была адна макаўка, ды і тая пачала ўжо вянуць. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спада́кніжняе бервяно драўлянага збудавання’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘падваконнік’, ‘насціл на санях’ (Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ), ‘апорны палазок у плузе’, ‘нарог, які падразае зямлю’, ‘ніжні камень у жорнах’ (ТС, Сл. ПЗБ), ‘частка воза ў выглядзе кузава ці платформы’ (Скарбы). Да спод (гл.). Параўн. сподак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ни́жний

1. ні́жні;

ни́жний эта́ж ні́жні паве́рх;

ни́жнее тече́ние ні́жняе цячэ́нне;

ни́жний чин уст. ні́жні чын;

2. (носимый под платьем) спо́дні;

ни́жнее бельё спо́дняя бялі́зна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)