ніво́дзін
займеннік, адмоўны, безасабовы
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ніво́дзін |
ніво́дная |
ніво́днае |
ніво́дныя |
| Р. |
ніво́днага |
ніво́днай ніво́днае |
ніво́днага |
ніво́дных |
| Д. |
ніво́днаму |
ніво́днай |
ніво́днаму |
ніво́дным |
| В. |
ніво́дзін (неадуш.) ніво́днага (адуш.) |
ніво́дную |
ніво́днае |
ніво́дныя |
| Т. |
ніво́дным |
ніво́днай |
ніво́дным |
ніво́днымі |
| М. |
ніво́дным |
ніво́днай |
ніво́дным |
ніво́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ніво́дзін мест. отриц. никто́, ни оди́н;
◊ за двума́ за́йцамі паго́нішся, ~днага не зло́віш — посл. за двумя́ за́йцами пого́нишься, ни одного́ не пойма́ешь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ніво́дзін, ніводнага, займ. адмоўны.
Тое, што і ніводны. Было ціха, не варушыўся ніводзін лісток на ігрушы. Шамякін. Ужо без Волькі не абыходзіўся ніводзін сход: крыху па абавязку — што камсамолка, а болей па сваёй ахвоце. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́скул, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і мышца.
Ніводзін м. не здрыгануўся (перан.: нічым не выдаў хвалявання).
|| прым. му́скульны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ніво́дны мест. отриц., см. ніво́дзін
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паква́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Разм. Тое, што і паквапіцца. Ніводзін злодзей не паквапіў бы на Тодарава каня. Крапіва. [Рыгор:] — Кашы падсыпаць трэба, На кашу рыба паквапіць... Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўці́ць, жаўчу, жоўціш, жоўціць; незак., што.
Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер. Ціха было і ва ўсім сяле, ніводзін агеньчык не жаўціў цемры. Мележ. Жоўтыя званцы зялёны луг ж[о]ўцяць... Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балаўні́к, ‑а, м.
Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык у вас важнецкі, — пахваліў .. [Андрэй] каня. — Малады, відаць, балаўнік. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ніхто́ ’ніхто, ніводзін чалавек’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніхто́, рус. никто́, польск. nikt, арх. nikto, чэш. nikdo, славац. nikto, в.-луж. nichtó, н.-луж. nicht, славен. níkdo, серб.-харв. ни̏ко, макед. нико, балг. ни́кой. Прасл. *nikъto, спалучэнне адмоўя ni‑ і займенніка *kъto (гл. хто).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
му́скул, ‑а, м.
Тое, што і мышца. Яворскі ўнутрана здрыгануўся, але ніводзін мускул на твары не выдаў яго хвалявання. Колас. Дзесяткі рук па камандзе напружылі мускулы, — зруб узняўся і, пагойдваючыся, паплыў цераз двор на новы падмурак. Брыль.
[Лац. musculus — мышца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)