няўсту́пчывы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўсту́пчывы няўсту́пчывая няўсту́пчывае няўсту́пчывыя
Р. няўсту́пчывага няўсту́пчывай
няўсту́пчывае
няўсту́пчывага няўсту́пчывых
Д. няўсту́пчываму няўсту́пчывай няўсту́пчываму няўсту́пчывым
В. няўсту́пчывы (неадуш.)
няўсту́пчывага (адуш.)
няўсту́пчывую няўсту́пчывае няўсту́пчывыя (неадуш.)
няўсту́пчывых (адуш.)
Т. няўсту́пчывым няўсту́пчывай
няўсту́пчываю
няўсту́пчывым няўсту́пчывымі
М. няўсту́пчывым няўсту́пчывай няўсту́пчывым няўсту́пчывых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўсту́пчывы неусту́пчивый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўсту́пчывы, ‑ая, ‑ае.

Не схільны да ўступак; незгаворлівы. Няўступчывы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неусту́пчивый няўсту́пчывы; непада́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непада́тлівы, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому-н. уздзеянню.

Н. матэрыял.

2. Няўступчывы, упарты.

Н. характар.

|| наз. непада́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яршы́сты, -ая, -ае.

1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы).

Яршыстыя бровы.

2. перан. Няўступчывы, задзірысты.

Я. хлопец.

|| наз. яршы́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яршы́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Шчаціністы, віхрасты; калючы. Зайцаў насупіў яршыстыя бровы. Даніленка. Сын, з яршыстым чубчыкам на галаве, сядзіць за сталом насупраць бацькі. Грамовіч.

2. перан. Няўступчывы, заўзяты; задзірлівы. Янука Лапату Андрэй не любіў. Яршысты, злосны чалавек. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буй ’моцны, халодны вецер’ (Сцяшк. МГ, Яшкін), ’халадэча з ветрам’ (Юрч.), ’высокае, адкрытае для ветру месца, узгорак’ (Бяльк., Яшкін, Нас., Шат., Гарэц.), ’хуткі, востры’ (Нас.), схіл гары, узгорка’ (Яшкін), ’няўступчывы, буян’ (Нас.). Укр. буй ’адкрытае для ветру ўзвышша’, рус. буй ’высокае, адкрытае месца; магільнік’. Першапачаткова, мабыць, ’высокае адкрытае месца’. Так Філін, Происх., 524–525. Гл. яшчэ Ларын, Слово гов. Севера, 6. Фасмер (1, 234) значэнне ’магільнік’ звязвае з швед. уплывам. Калі першая версія правільная, то ўсё да слав. *bujь, *bujьnъ (гл. пад буя́ць). Параўн. Барысава, Бел.-рус. ізал., 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непада́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому‑н. уздзеянню. Кожны дзень экскаватар, паслухмяны волі чалавека, вурчаў, дрыжучы ўсім целам, злаваўся, угрызаючыся зубамі ў непадатлівы гліністы грунт. Сапрыка. Тонкія і жвавыя пальцы паненкі доўгі час бездапаможна перабіралі тоўстую вяроўку, канец якой намок, стаў тугі і непадатлівы, нібы карабельны канат. Карпюк.

2. Няўступчывы, упарты. Вера, гуллівая на словах, была на дзіва ўпартая і непадатлівая. Сачанка. // Стойкі, непахісны. Абы пачынаў [Анатоль] пра што думаць, паўставала Іза, абражаная, але непадатлівая бядзе, гордая і ўпэўненая. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)