няўпэ́ўнены

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўпэ́ўнены няўпэ́ўненая няўпэ́ўненае няўпэ́ўненыя
Р. няўпэ́ўненага няўпэ́ўненай
няўпэ́ўненае
няўпэ́ўненага няўпэ́ўненых
Д. няўпэ́ўненаму няўпэ́ўненай няўпэ́ўненаму няўпэ́ўненым
В. няўпэ́ўнены (неадуш.)
няўпэ́ўненага (адуш.)
няўпэ́ўненую няўпэ́ўненае няўпэ́ўненыя (неадуш.)
няўпэ́ўненых (адуш.)
Т. няўпэ́ўненым няўпэ́ўненай
няўпэ́ўненаю
няўпэ́ўненым няўпэ́ўненымі
М. няўпэ́ўненым няўпэ́ўненай няўпэ́ўненым няўпэ́ўненых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўпэ́ўнены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўпэ́ўнены няўпэ́ўненая няўпэ́ўненае няўпэ́ўненыя
Р. няўпэ́ўненага няўпэ́ўненай
няўпэ́ўненае
няўпэ́ўненага няўпэ́ўненых
Д. няўпэ́ўненаму няўпэ́ўненай няўпэ́ўненаму няўпэ́ўненым
В. няўпэ́ўнены (неадуш.)
няўпэ́ўненага (адуш.)
няўпэ́ўненую няўпэ́ўненае няўпэ́ўненыя (неадуш.)
няўпэ́ўненых (адуш.)
Т. няўпэ́ўненым няўпэ́ўненай
няўпэ́ўненаю
няўпэ́ўненым няўпэ́ўненымі
М. няўпэ́ўненым няўпэ́ўненай няўпэ́ўненым няўпэ́ўненых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўпэ́ўнены неуве́ренный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўпэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.

1. Які сумняваецца ў правільнасці чаго‑н., пазбаўлены веры, упэўненасці. Часам бывае так: быў чалавек няўпэўнены ў якой-небудзь справе, не верыў у яе поспех. І раптам убачыў, што справа дае пэўную карысць. І тады гэты чалавек робіцца самым заўзятым яе прыхільнікам. Зуб.

2. Які выказвае нерашучасць, адсутнасць цвёрдасці. Стук быў ціхі, няўпэўнены, але ён скалануў... Лёдзю. Карпаў. Голас падаўся нясмелы, няўпэўнены, але яго раптам многія падтрымалі, бо ён, відаць, быў тут да месца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўпэўнены, няпэўны; няцвёрды (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

неуве́ренный няўпэ́ўнены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́ткий

1. хі́сткі;

2. (о здоровье) сла́бы; (об убеждениях — ещё) няцвёрды; (неуверенный) няўпэ́ўнены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няцвёрды, ‑ая, ‑ае.

1. Якому не ўласціва цвёрдасць, даволі мяккі. Няцвёрды грунт.

2. перан. Няўпэўнены, хісткі. Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася і няцвёрдым крокам выйшла з хаты. Шамякін. «Дарагая, любая мамачка», — пісала яшчэ няцвёрдая, але старанная дзіцячая рука. Кірэенка.

3. перан. Такі, якому не ўласціва рашучасць, цвёрдасць. // Уласцівы такому чалавеку. Няцвёрды характар. // Які выражае нерашучасць. Няцвёрды адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязду́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] «бывай», бо бачыў, што яна чакае не гэтага бяздушнага «бывай», а нечага большага — ну, хоць бы нейкай надзеі на новую сустрэчу. Дамашэвіч. І ці многа такіх ёсць бяздушных у нас, што не ўспомняць з падзякай сардэчнаю час, калі ў школе настаўніка першы ўрок узмацніў, падтрымаў наш няўпэўнены, крок? Дубоўка.

2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блы́таны, ‑ая, ‑ае.

1. Бязладна пераплецены, заблытаны. Блытаныя сляды. □ Ніжэй павуцінне плыве доўгімі блытанымі ніткамі. Алешка. Яшчэ на сцежках блытаных Стаяць іх [партызанаў] буданы. Хведаровіч. // Няцвёрды, няўпэўнены (пра крокі, хаду). Блытаныя крокі.

2. У якім цяжка разабрацца, няясны, недакладны, супярэчлівы. Блытаная справа. Блытаныя паказанні. □ Прамова Лабановіча была наўперад крыху блытаная, словы неяк не слухалі яго, і язык варочаўся не так, як належыць. Колас. Хлопцы недаўменна слухалі блытанае Казікава апавяданне і не зусім разумелі яго. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)