няшчы́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няшчы́ры няшчы́рая няшчы́рае няшчы́рыя
Р. няшчы́рага няшчы́рай
няшчы́рае
няшчы́рага няшчы́рых
Д. няшчы́раму няшчы́рай няшчы́раму няшчы́рым
В. няшчы́ры (неадуш.)
няшчы́рага (адуш.)
няшчы́рую няшчы́рае няшчы́рыя (неадуш.)
няшчы́рых (адуш.)
Т. няшчы́рым няшчы́рай
няшчы́раю
няшчы́рым няшчы́рымі
М. няшчы́рым няшчы́рай няшчы́рым няшчы́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няшчы́ры

1. неи́скренний; неоткрове́нный;

2. притво́рный, иску́сственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няшчы́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Які тоіць ад іншых свае сапраўдныя пачуцці, думкі; фальшывы, крывадушны. — Калі чалавек сам няшчыры, дык ён і другім не верыць. Ваданосаў. [Кашын і Комлік] былі вартыя адзін аднаго, абодва няшчырыя і дробязныя, якія дбалі толькі аб сабе... Карпаў. // Які не выказвае сапраўдных пачуццяў і думак; прытворны. На Ясевым твары ўвесь час блукала ўсмешка, часамі дужа салодкая, ліслівая, а часамі хітрая і няшчырая. Колас.

2. Які не вызначаецца шчырасцю, стараннасцю, дбайнасцю. Апраўдвацца Міхась не стаў — няшчырыя адносіны да работы перад прафесарам не апраўдаеш. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напускны́, -а́я, -о́е.

Ненатуральны, штучны; няшчыры.

Напускная весялосць.

Напускная строгасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неи́скренний няшчы́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двуду́шны, -ая, -ае.

Няшчыры, крывадушны.

Гэта быў д. чалавек.

|| наз. двуду́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крываду́шны, -ая, -ае.

Поўны крывадушша, няшчыры, ілжывы.

К. чалавек.

|| наз. крываду́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

криводу́шный уст. крываду́шны; няшчы́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неоткрове́нный неадкры́ты; (неискренний) няшчы́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крываду́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Крывадушны, няшчыры, ілжывы чалавек.

|| ж. крываду́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. крываду́шніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)